Ала Пугачова прыляцела ў Маскву

Спявачка Ала Пугачова прыляцела ў Маскву. Пра гэта ў сераду ТАСС паведаміла яе памочніца Алена Чупракова.

03.05.2023 / 15:28

«Так», — сказала суразмоўца агенцтва, адказваючы на пытанне, ці сапраўды Пугачова прыляцела сёння ў Маскву.

Ці пойдзе спявачка на развітанне са сваім сябрам, мадэльерам Валянцінам Юдашкіным, якое запланавана на 6 мая на Траякураўскіх могілках, Чупракова адказала: «Я пакуль у яе нават не пыталася».

Ала Пугачова была вялікім сябрам памерлага ўчора Валянціна Юдашкіна, ён шыў для яе сцэнічныя касцюмы.

Пугачова з'ехала з Расіі ў верасні 2022 года пасля таго, як у сацсетках выступіла ў абарону цкаванага мужа Максіма Галкіна і папрасіла запісаць яе таксама ў замежныя агенты.

Чытаць таксама:

Алу Пугачову просяць праверыць на фінансаванне УСУ

«Былі халопамі, сталі рабамі». Ала Пугачова адказала на крытыку

«Нашы хлопцы гінуць за ілюзорныя мэты». Ала Пугачова папрасіла залічыць яе ў іншаагенты

Nashaniva.com