Паліцэйскія паказалі абломкі збітых над Кіевам паветраных цэляў

Патрульныя паведамілі, што атрымлівалі шматлікія паведамленні аб падзенні абломкаў ноччу і раніцай. Прыбыўшы, інспектары, забяспечвалі ахову месца здарэння і выклікалі на месца следчых і выбухатэхнікаў, паведамляе «Украінская праўда».

04.05.2023 / 12:46

«Гэтыя фатаграфіі — наглядны прыклад таго, чаму ўсім вельмі рызыкоўна грэбаваць сігналамі паветранай трывогі», — гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

Раней паведамлялася, што сілы супрацьпаветранай абароны збілі ўсе варожыя беспілотнікі і ракеты, якія гэтай ноччу атакавалі Кіеў.

Камандаванне паветраных сіл УСУ паведаміла, што ўкраінскія абаронцы гэтай ноччу знішчылі 18 ударных дронаў «Шахед» і разведвальны беспілотнік, усяго вораг выкарыстаў для нападаў да 24 «Шахедаў».

Чытайце таксама:

Уначы расіяне атакавалі «Шахедамі» Украіну. Большасць дронаў збілі

Nashaniva.com