«Непрыкрытае захапленне музыкай». У ЗША падчас канцэрта Чайкоўскага жанчына атрымала гучны аргазм

Сведкі сцвярджаюць, што нават аркестр на імгненне перастаў граць.

04.05.2023 / 14:10

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Адна з наведвальніц канцэрта класічнай музыкі ў Лос Анджэлесе выдала моцны і гарачы стогн падчас выканання пятай сімфоніі Чайкоўскага. Пра гэта 30 красавіка паведаміла выданне Los Angeles Times са спасылкай на відавочцаў.

Адна з іх, Молі Грант, расказала выданню, што нейкая жанчына побач з ёй раптоўна выдала вельмі гучны і адначасова эратычны крык, які быў, вельмі падобна, выкліканы аргазмам.

«Усе адрэагавалі на гук. Я ўбачыла жанчыну, якая цяжка дыхала, і яе партнёра, які з усмешкай глядзеў на яе і, верагодна, не хацеў, каб яго спадарожніца бянтэжылася. Я думаю, што гэта быў аргазм, і гэта было прыгожа», — падзялілася Молі Грант.

Іншыя наведвальнікі канцэрта таксама пацвердзілі выданню, што чулі гарачы жаночы стогн, які адбыўся падчас другой часткі сімфоніі. Адзін з іх апісаў гэта як «гучны аргазм усяго цела», а некаторыя сцвярджалі, што нават аркестр на імгненне перастаў граць.

Музычны менеджар Лукас Бэртан апісаў выданню гэты гук як «выражэнне чыстай фізічнай радасці» і «рамантычны ўздым у сімфоніі».

«У аўдыторыі было нейкае аханне. Але я думаю, што гэта даволі мілы водгук чалавека, які быў настолькі захоплены музыкай, што адчуў нейкі фізічны або, можна сказаць, нават сэксуальны ўплыў», — падкрэсліў Лукас Бэртан выданню Los Angeles Times.

Аднак не ўсе прытрымліваліся меркавання аб тым, што гэта была праява сэксуальнага экстазу. Адзін наведвальнік выказаў думку, што гэты крык мог быць следствам прыступу наркалепсіі ці іншых парушэнняў сну, а сама жанчына магла мець праблемы са здароўем.

Чытайце таксама:

Чаму жанчыны імітуюць аргазм? Вось адказ

«Муж сам папаўняе калекцыю». Беларускі расказалі, як у іх ложку з’явіліся сэкс-цацкі і якія

Камасутра па-беларуску

Марк Рыхтэр