Беларус даў на мяжы хабар 10 еўра — і атрымаў штраф 6200 еўра

Інцыдэнт адбыўся днямі на беларуска-латвійскай мяжы.

05.05.2023 / 07:42

Мужчына 24 красавіка на аўтамабілі заехаў на латвійскі мытна-кантрольны пункт «Сілене», дзе супрацоўнік мытнага-кантрольнага пункта пачаў агляд аўтамабіля, паведамляе rus.tvnet.lv.

У ходзе мытнага кантролю аўтамабіль было вырашана накіраваць у ангар для правядзення паглыбленага кантролю.

Кіроўца даў мытніку дзесяць еўра, каб той не праводзіў паглыблены кантроль.

Беларуса затрымалі, выпісалі штраф 6200 еўра. Ён цалкам пагадзіўся з аб'ёмам штрафу і прававой кваліфікацыяй крымінальнага правапарушэння, прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым.

Чытайце таксама:

На мяжы з Польшчай перахапілі буйны груз беларускіх цыгарэт, якія завозілі як кактэйльныя саломінкі

Кантрабандны тытунь спрабавалі пераправіць з Беларусі ў Літву беспілотнікам

Латвійскія памежнікі вылавілі ў Дзвіне кантрабандныя беларускія цыгарэты. 150 тысяч штук

Nashaniva.com