«Убачыць гэта ў сябе ў бліндажы — ганарова і радасна». Расіяне знайшлі моцны сродак супраць меркаванага ўкраінскага контрнаступлення

Па вайсковых падраздзяленнях расійскай вайсковай групоўкі «Днепр» у Херсонскай вобласці пачалі правозіць падораны Пуціным абраз з выявай «Спаса Нерукатворнага». Пра гэта паведаміў ТАСС прадстаўнік Сінадальнага аддзела РПЦ па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі протаіерэй Вячаслаў.

05.05.2023 / 20:11

«Камандаванне групоўкі прыняло рашэнне пусціць яго хрэсным ходам па часцях і злучэннях «Дняпра»… Мы даставім яго ва ўсе часці, і на перадавой, і ў тылавыя падраздзяленні.

Вялікая, маленькая часць — усё адно. Натуральна, убачыць гэты абраз, атрыманы з рук прэзідэнта, у сябе ў бліндажы — гэта ганарова і радасна», — сказаў святар РПЦ.

Два абразы Пуцін прывёз сваім вайскоўцам 18 красавіка падчас візіту на акупаваныя тэрыторыі. Яшчэ адну такую ж ікону Пуцін падарыў штабу Нацгвардыі «Усход».

Чытайце таксама:

Артылерыя УСУ знішчыла месцы захоўвання боепрыпасаў «вагнераўцаў» — Мінабароны Украіны

Расія эвакуюе прыфрантавыя Энергадар, Такмак і Палогі

СМІ паказалі наступствы пажараў на расійскіх нафтабазах у Тамані і Севастопалі

Nashaniva.com