Пасля дыверсій на чыгунцы ў Бранскай вобласці сілавікі пачалі шукаць іншаземца ў Беларусі

Паведамленне аб пошуку чалавека з імем Эдуард упершыню з'явілася 5 мая ў сацыяльных сетках аўтапаркаў і тэлеграм-канале Гомельскага аддзялення БЧ, піша «Флагшток».

07.05.2023 / 15:24

Фота і пашпартныя даныя зарэтушаваныя «Флагштокам»

Акрамя імя, прозвішча, імя па бацьку, у паведамленні прысутнічае і дата нараджэння мужчыны.

7 мая ў аўтамабільным чаце Мазырскага раёна зʼявілася ўдакладненне, што Эдуарда шукаюць «у сувязі з учыненнем цяжкага злачынства».

Беларускія «Кіберпартызаны» на запыт «Флагштока» паведамілі, што беларусаў з такімі пашпартнымі данымі не існуе, а сістэма распазнавання твараў не знайшла выявы чалавека з высокай ступенню падабенства ў беларускай пашпартнай сістэме.

1 мая ў Бранскай вобласці пусцілі пад адхон беларускі цягнік. 

На наступны дзень там зрабілі яшчэ адну паспяховую дыверсію на чыгунцы — грузавы цягнік сышоў з рэек. 

Nashaniva.com