Зяленскі прапанаваў адзначаць 9 мая Дзень Еўропы

А Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне прапануецца адзначаць 8 мая.

08.05.2023 / 09:20

ukr.net

Адпаведны законапраект прэзідэнт Украіны падаў у Вярхоўную Раду.

«Шмат гадоў таму на нашым кантыненце была ўсталяваная традыцыя святкавання менавіта 9 мая Дня Еўропы — для святкавання дасягнутых міру і адзінства. Сёння адзінства на нашым кантыненце набліжае нас да святкавання першага дня нашага міру. І правільна будзе разам з усёй свабоднай Еўропай адзначаць Дзень Еўропы. Сёння я падпісаў адпаведны ўказ», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Nashaniva.com