Балгарыя і Румынія ўступяць у Шэнген да 2011 году

12.11.2009 / 19:39

Балгарыя і Румынія разлічваюць ўступіць у шэнгенскую зону да сакавіка 2011 году.

Еўрасаюз выдзеліў Балгарыі 161 мільён еўра, каб краіна абсталявала свае межы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Шэнгенскага пагаднення.

Балгарыя і Румынія сталі сябрамі Еўрасаюза 1 студзеня 2007 года.