Лукашэнка ўсклаў кветкі на Плошчы Перамогі ў Мінску, але яго буйна не здымалі
Пасля ўдзелу ў Парадзе на Краснай плошчы ў Маскве Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Мінск. На кадрах з Расіі звяртаў на сябе ўвагу яго бязрадасны выгляд і бінт на руцэ.
09.05.2023 / 19:10
У жывой трансляцыі па беларускіх тэлеканалах амаль не паказалі, як ён ідзе да абеліска, а таксама ў эфіры не было яго буйных планаў.
Магчыма, каб у кадр не трапіла нічога, што б указала на яго стан здароўя. У Мінску бінта на руцэ Лукашэнкі ўжо не было.