Пад Бахмутам загінуў французскі журналіст Арман Сальдэн. Пад абстрэламі ён таксама ратаваў жывёл

На ўсходзе Украіны загінуў аператар агенцтва Agence France-Press (AFP) Арман Сальдэн. Ён загінуў у выніку абстрэлу побач з горадам Часаў Яр пад Бахмутам.

09.05.2023 / 23:12

У пачатку мая Сальдэн знаходзіўся ў раёне Бахмута. Ён расказваў, у прыватнасці, пра расійскія абстрэлы горада, а таксама пра жыхароў, якія застаюцца ў горадзе.

Расійскі журналіст і палітычны дзеяч Пётр Вярзілаў, які знаходзіцца на ўсходзе Украіны, прысвяціў загінуламу калегу допіс, у якім напісаў, што за тыдзень за гібелі француз знайшоў у кратары ад бомбы вожыка і выхадзіў яго.

Потрясающий человек и прекрасный журналист AFP @ArmanSoldin погиб рядом с Бахмутом сегодня от удара российского Града.

Мы не раз встречались с Арманом на фронте, он был невероятно добрым. Неделю назад Арман нашёл в кратере от бомбы ежа и выходил его!

pic.twitter.com/4edEXKECJx

— Пётр Верзилов (@gruppa_voina) May 9, 2023

Арман Сальдэн стаў дзесятым журналістам, які загінуў пасля уварвання Расіі ва Украіну.

Nashaniva.com