Маск анансаваў тэлефанаванне ў твітары
Выканаўчы дырэктар кампаніі Ілан Маск раскрыў падрабязнасці пра новыя функцыі, што з'явяцца ў твітары.
10.05.2023 / 07:47
У мінулым годзе кампанія абвясціла пра план «Twitter 2.0 The Everything App», які, па словах выканаўчага дырэктара, будзе мець такія функцыі, як зашыфраваныя прамыя паведамленні, доўгія твіты і магчымасць праводзіць плацяжы. 9 мая Ілан Маск анансаваў з'яўленне такіх функцый, як відэачат і тэлефанаванне.
«Неўзабаве з'явіцца галасавы і відэачат з кім-небудзь на гэтай платформе, каб вы маглі скантактоўвацца з людзьмі ў любым пункце свету, не паведамляючы ім свой нумар тэлефона», — заявіў Маск.
Адзначаецца, што функцыя званкоў у твітары прывядзе платформу мікраблогаў у адпаведнасць з дадаткамі сацыяльных сетак Meta: фэйсбука і інстаграма, якія маюць падобныя функцыі.
Маск сказаў, што версія зашыфраваных прамых паведамленняў будзе даступная ў твітары пачынаючы з серады.
Чытайце таксама:
Сацсетка Twitter стала ўразлівай для расійскіх троляў пасля рэформаў Ілана Маска