На беразе Кіеўскага вадасховішча знайшлі цела збітага расійскага пілота. Ягоны верталёт збілі 24 лютага 2022 года

Раніцай 9 мая ў Вышгарадзе работнікі Кіеўскай ГЭС знайшлі цела чалавека.

10.05.2023 / 11:29

Праваахоўнікі ўстанавілі, што загінулым з'яўляецца расійскі вайсковец, пра што сведчаць форма і нагрудны шаўрон з подпісам «Манкішаў Р. Г.». Таксама была знойдзена памятка пілота верталёта Мі-24.

Сам верталёт збілі над акваторыяй Кіеўскага вадасховішча 24 лютага 2022 года, у першы дзень расійскага ўварвання.

Nashaniva.com