9 мая Маскву спрабавала атакаваць тры беспілотнікі UJ-22 — СМІ
Расійскія тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што 9 мая Маскву спрабавала атакаваць тры беспілотнікі UJ-22 Airborne. Іх удалося збіць ці пасадзіць.
10.05.2023 / 13:05
Па інфармацыі Mash, адзін з беспілотнікаў збілі над сялом Перамышль Калужскай вобласці прыкладна за 175 км ад Масквы. Другі пасадзілі на тэрыторыі Бітцаўскага лесу недалёка ад МКАД. Трэці таксама пасадзілі ў Ламаносаўскім раёне Паўднёва-Заходняй адміністрацыйнай акругі.
Пацярпелых і разбурэнняў няма, дроны не выбухнулі.
У запуску дронаў абвінавачваюць Украіну. Як сцвярджаецца, іх запускалі з Чарнігаўскай вобласці.
У той жа час прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў на брыфінгу для журналістаў 10 мая заявіў, што ніякіх атак на Маскву 9 мая не было.