Расія сёння ўдарыла па цэнтры Херсона
Расійскія вайскоўцы 10 мая ўдарылі па цэнтры Херсона, у выніку чаго быў пашкоджаны водаправод — могуць быць перабоі з водазабеспячэннем.
10.05.2023 / 15:06
Ілюстрацыйнае фота Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі
«У выніку абстрэлаў у цэнтры горада пашкоджаны водаправод. Магчыма, некаторы час у цэнтральнай частцы Херсона будуць перабоі з водазабеспячэннем», — напісаў кіраўнік Херсонскай гарадской ваеннай адміністрацыі.
Зараз вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў абстрэлаў.