У інтэрнэт-крамы «Еўраопт» знайшлі парушэнні ў абароне даных пакупнікоў

Парушэнні бяспекі захоўвання персанальных даных знайшлі ў выніку праверкі, якую праводзіў Нацыянальны цэнтр абароны даных.

10.05.2023 / 15:14

Устаноўлена, што атрыманая аператарам згода на апрацоўку персанальных даных пры рэгістрацыі на сваіх сэрвісах edostavka.by, evropochta.by, emall.by не адпавядае патрабаванням артыкула 5 Закона «Аб абароне персанальных даных».

Таксама выяўлены недахопы пры інфармаванні кліентаў аб парадку і межах апрацоўкі іх персанальных даных.

У выніку інтэрнэт-крама «Еўраопт» павінна ліквідаваць выяўленыя парушэнні, а таксама «пераатрымаць» да 1 верасня 2023 года згоду суб'ектаў персанальных даных альбо спыніць іх апрацоўку і выдаліць.

Nashaniva.com