Ціханоўскую запрасілі ў Нямеччыну на цырымонію ўручэння Зяленскаму Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага

Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сталі лаўрэатамі прэміі ў 2022 годзе. 

10.05.2023 / 16:14

Палітык напісала ў твітары, што ганарыцца магчымасцю «паўдзельнічаць у цырымоніі ў гонар украінскага прэзідэнта і народа», паведамляе «Позірк».

Арганізатары прэміі 10 мая абнародавалі віншаванне Ціханоўскай, як леташняга лаўрэата. У ім беларускі дэмлідар адзначыла, што Зяленскі з'яўляецца «крыніцай натхнення не толькі для ўкраінцаў, але і для ўсяго свету».

«Мы мусім перамагчы. Калі мы прайграем, цемра зноў апусціцца на Еўропу», — дадала Ціханоўская. Яна прапанавала разам выгнаць «дыктатараў у мінулае» і пабудаваць «агульную будучыню ў сяброўстве».

Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сталі лаўрэатамі Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага ў 2022 годзе. 

Яны былі ганараваны гэтай узнагародай «за мужнасць і барацьбу, што ўсяляе надзею, — за свабоду і дэмакратыю, за правы чалавека і тым самым за еўрапейскія каштоўнасці».

Чытайце таксама:

Ізраіль не мае ілюзій датычна рэжыму Лукашэнкі». Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом Ізраіля

Nashaniva.com