З-за пажару літоўцы часова прыпынілі пропуск праз памежны пераход у Медніках
У сераду, 10 мая, літоўскім бокам часова прыпынены пропуск праз мяжу праз памежны пераход у Медніках (з беларускага боку — «Каменны Лог»). Прычынай стаў пажар, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.
10.05.2023 / 16:54
Здымак ілюстрацыйны. Фота: VSAT
Паводле інфамацыі беларускіх памежнікаў, каля 15-й гадзіны загарэўся адзін з адміністрацыйных будынкаў літоўскіх кантрольных службаў. Праз надзвычайнае здарэнне пропуск транспарту часова прыпынілі ў абодва бакі.
Раней стала вядома, што ў чацвер, 11 смая, у пункце пропуску «Катлоўка» на мяжы з Літвой некалькі гадзін не будзе электрычнасці.