У Мінску расквітнела сакура. Вось усе месцы, дзе яе можна паглядзець
Нават тыя, хто папаўняе фотаархіў з сакурай кожны год, не могуць выстаяць перад прыгажосцю гэтых дрэў. Узнікае непераадольная цяга здымаць іх з розных ракурсаў, любавацца і заміраць у цішыні. У Японіі для гэтага працэсу нават існуе спецыяльнае паняцце — ханамі. У нас усё крыху прасцей, але да квітнення сакуры ўсё роўна прынята ставіцца з павагай — як да вялікай рэдкасці.
11.05.2023 / 09:32
У Мінску месцаў, дзе расце сакура, усяго тры, піша Onliner.
Гэта Сендайскі сквер каля Музычнага тэатра (вул. Мяснікова, 44),
парк Дружбы народаў (вул. Карастаянавай, 5)
і Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в).