Прэс-сакратар Пуціна знайшоў арыгінальную прычыну ваенных няўдач Расіі

Дзмітрый Пяскоў у інтэрв’ю тэлеканалу з баснійскага рэгіёна Рэспубліка Сербская адказаў на пытанні пра «спецыяльную ваенную аперацыю». 

11.05.2023 / 09:52

Ён паспрабаваў растлумачыць, што Расія «так павольна дзейнічае» на Украіне, «бо рускія не вядуць вайну». 

«Весці вайну — гэта зусім іншая справа, гэта поўнае знішчэнне інфраструктуры, гэта поўнае знішчэнне гарадоў. Мы гэтага не робім. Мы спрабуем захоўваць інфраструктуру і мы спрабуем захоўваць чалавечыя жыцці», — сцвярджае Пяскоў.

Сярод мэтаў, якія дасягнула Расія ў вайне, Пяскоў адзначыў «далучэнне» новых рэгіёнаў. 

Калі раней у Расіі заяўлялі пра поўнае знішчэнне Узброеных сіл Украіны, то цяпер, па словах Пяскова, у Расіі «атрымалася парадкам патрапаць яе вайсковую машыну».

Nashaniva.com