«Вайлдберыз» абакралі больш чым на паўмільярда расійскіх рублёў
Паводле «Базы», прадстаўнікі маркетплэйса звярнуліся ў паліцыю з заявай аб тым, што невядомыя асобы ўносілі змены ў базы звестак кампаніі, тым самым прычыніўшы шкоду на 654 мільёны рублёў.
11.05.2023 / 10:38
Пакуль пра справу вядома няшмат, і інфармацыя розная.
Па даных Mash, «Вайлдберыз» страціла больш за 650 млн рублёў з-за махінацый, звязаных з рэкламным прасоўваннем на пляцоўцы. Нібыта ашуканцы зрабілі спецыяльнага бота, які дапамагаў купляць рэкламу неафіцыйна і ў некалькі разоў танней.
«РИА Новости» паведамляюць, што на камп'ютары ў аддзелах былі занесеныя шкоднасныя праграмы, якія са студзеня мінулага года ўносілі змены ў працу сістэмы.
Кампанія запэўнівае, што даныя карыстальнікаў не пацярпелі.