Літоўскія «Меднікі» аднавілі пропуск транспарту пасля ўчорашняга пажару

Па стане на 10:00 больш за 330 грузавікоў чакаюць уезду ў ЕС перад літоўскім пунктам пропуску «Меднікі» (Мядзінінкай, беларускі пункт пропуску «Каменны Лог»). Сумежны бок аднавіў пропуск легкавых аўто ў 18:00, грузавых — у 22:00, паведамляе Памежны камітэт.

11.05.2023 / 11:33

Каменны Лог. Фота: Sb.by

Памежны камітэт наракае, што польскія кантрольныя службы ў пункце пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») за суткі аформілі ўсяго 50% фур ад нормы

Найменшая колькасць легкавых аўто заехала ў ЕС праз польскі пункт пропуску «Тэрэспаль» («Брэст»). Па гэтым маршруце прайшло ўсяго 32% аўто. Чэргі легкавога транспарту таксама фіксуюцца перад літоўскімі пунктамі пропуску «Лаварышкі» (Катлоўка), «Шумскас» (Лоша), «Меднікі» (Каменны Лог), «Салечнікі» (Беняконі) і «Райгардас» (Прывалка).

Таксама памежнікі нагадваюць, што сёння да 14:00 у пункце пропуску «Катлоўка» будзе адсутнічаць электразабеспячэнне. У сувязі з гэтым магчымае павелічэнне часу правядзення мытных аперацый.

Nashaniva.com