Еўрапарламент заклікаў вызваліць Віктара Бабарыку

Еўрапарламент сёння прыняў рэзалюцыю аб захаванні правоў чалавека ў Беларусі. У ёй утрымліваецца патрабаванне вызваліць Віктара Бабарыку, піша Reform.by.

11.05.2023 / 13:58

«Парламент заклікае ўлады Беларусі спыніць жорсткае абыходжанне з былым прэтэндэнтам у прэзідэнты Віктарам Бабарыкам і іншымі палітычнымі зняволенымі і неадкладна і безумоўна вызваліць іх. Дэпутаты Еўрапарламента рашуча асуджаюць «бесчалавечнае абыходжанне з палітвязнямі і членамі іх сем'яў» у краіне і заклікаюць Беларусь забяспечыць затрыманым доступ да належнай медыцынскай дапамогі, адвакатам, сям'і, дыпламатам і міжнародным арганізацыям для ацэнкі іх стану і аказання дапамогі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўрапарламента.

За рэзалюцыю прагаласавалі 533 еўрадэпутаты, супраць выступілі 9, а 27 устрымаліся.

Нагадаем, пры канцы красавіка Віктар Бабарыка быў дастаўлены ў бальніцу. Праз некалькі дзён яго вывезлі з бальніцы. Дзе ён знаходзіцца і які яго стан, дагэтуль невядома.

У дакуменце дэпутаты Еўрапарламента таксама пацвярджаюць сваю салідарнасць з народам Беларусі ў яго барацьбе за свабодны, суверэнны і дэмакратычны ўрад і супраць удзелу Беларусі ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны. Яны таксама паўтарылі заклік да ЕС і краін Саюза, зроблены ў сакавіцкай рэзалюцыі. Ён тычыцца пашырэння санкцый супраць фізічных і юрыдычных асоб, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама прыцягнення да адказнасці Аляксандра Лукашэнкі і датычных да парушэння правоў чалавека.

Чытайце таксама:

«Ён у хірургіі». Віктар Бабарыка насамрэч шпіталізаваны

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

Стала вядома дата суда над Эдуардам Бабарыкам

Nashaniva.com