Латушка чыноўніцы ААН: Вам мала палітвязняў і вымушаных мігрантаў?
Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка адрэагаваў на скандальныя заявы рэгіянальнай дырэктаркі па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Упраўлення ААН па каардынацыі дзейнасці ў мэтах развіцця Гві Ёп Сон, зробленыя падчас яе візіту ў Мінск.
11.05.2023 / 23:14
«Дырэктар Гві Ёп Сон. 5 тысяч палітвязняў у Беларусі, паўмільёна вымушаных мігрантаў з Беларусі. Ці іх мала?
Я як беларус патрабую адмовіцца ад вашай заявы», — напісаў Латушка ў твітары.
На сустрэчы з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Валерыем Бельскім Гві Ёп Сон рабіла шмат кампліментаў мясцовым уладам і ставіла Беларусь у прыклад іншым краінам, а таксама паведаміла, што персанальна Лукашэнку сам генеральны сакратар ААН адмыслова запросіць на саміт па Мэтах устойлівага развіцця, які мае адбыцца ў верасні ў Нью-Ёрку.
Чытайце таксама:
ААН прызнала, што ў Беларусі пасля выбараў былі ў тым ліку злачынствы супраць чалавечнасці
Венгрыя дамагаецца, каб у санкцыйны спіс не патрапіў кіраўнік Беларускай чыгункі