Сродкі здзяйснення злачынства — штаны і майка. Мужчыну асудзілі па «народным» артыкуле

У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 красавіка асудзілі Віталя Ткачэнку паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Віталю два гады і шэсць месяцаў «хіміі», піша «Вясна».

12.05.2023 / 08:34

Ілюстрацыйнае фота

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама ў выхадзе на праезную частку і блакіроўцы руху грамадскага транспарту. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым. Ткачэнку апазналі па фотаздымках і відэазапісе, знойдзеных у інтэрнэце, а таксама па даных тэлефонных злучэнняў, якія сілавікам прадаставіў мабільны аператар.

У затрыманага забралі тэлефон, а таксама штаны і майку, у якіх ён хадзіў на пратэсныя акцыі.

Віталь Ткачэнка мае сярэднюю адукацыю і працуе слесарам.

Чытайце таксама:

Зноў затрымалі Іллю Міронава

Вызвалілі палітвязня Рамуальда Улана

Адваката выключылі з калегіі пасля арышту за лайк у сацсетках

Nashaniva.com