Сёння стартуе чэмпіянат свету па хакеі. Зноў без беларусаў

Сёння ў фінскім Тамперэ і Рызе (Латвія) стартуе 86-ы чэмпіянат свету па хакеі. Другі раз запар у ім не бяруць удзел зборныя Беларусі і Расіі. Больш за тое, чэмпіянат павінен быў прайсці ў Санкт-Пецярбурга, аднак з-за шырокамаштабнай вайны ва Украіне першынство забралі ў расійскага горада.

12.05.2023 / 09:00

Фінляндыя заваявала залатыя медалі ў мінулым годзе. Фота: iihf.com

Усё праводзіцца па звыклай сістэме.

Адна група гуляе ў Тамперэ (дзейны чэмпіён свету зборная Фінляндыі, а таксама каманды Аўстрыі, Венгрыі, Даніі, ЗША, Нямеччыны, Францыі, Швецыі).

У Рызе згуляюць Латвія, Данія, Казахстан, Нарвегія, Славакія, Славенія, Чэхія, Швейцарыя.

Гульні папярэдняга раўнда адбудуцца з 12 па 23 мая, матчы плэй-оф — з 25 па 28 мая. Прычым паўфіналы, матч за трэцяе месца і фінал пройдуць у Тамперэ, які ўжо прымаў сустрэчы сусветнага першынства год таму.

Паказваць матчы чэмпіянату свету па хакеі беларускае тэлебачанне не збіраецца.

Nashaniva.com