«Яна ў пастаяннай малітве». Прыйшла вестачка ад Алены Гнаўк

У пачатку мая стала вядома, што Алену перавялі ў СІЗА-3. Яна піша, што яна ў норме, здароўе таксама. У камеры 6 чалавек. Алена там самая старшая, яе добра прынялі. Ёй удалося атаварыцца.

12.05.2023 / 11:20

«Яна ў пастаяннай малітве і перадае ўсім прывітанне», — піша інстаграм палітзняволенай.

28 красавіка Алену Гнаўк асудзілі па трэцяй крымінальнай справе на год калоніі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі».

Канчатковы тэрмін пакарання складае 4 гады і 6 месяцаў зняволення.

Падтрымаць пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі:

СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Алене Пятроўне Гнаўк

Чытайце таксама:

66-гадовай палітзняволенай Алене Гнаўк дадалі год калоніі

Стала вядома, як моцна мучаць у турме пенсіянерку Гнаўк

Абʼяднаны пераходны кабінет заклікаў узмацніць санкцыі на рэжым Лукашэнкі за катаванні палітвязняў

Nashaniva.com