ПАР адмаўляе, што пастаўляе зброю Расіі

ПАР не ўхваляла ніякіх паставак зброі Расіі, заявіў Мондлі Гунгубеле — міністр, які ўзначальвае Нацыянальны камітэт кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі краіны, піша Бі-бі-сі.

12.05.2023 / 13:12

Мондлі Гунгубеле. Фота: AP

ПАР пракаментавала абвінавачанні ў пастаўках зброі Расіі. Яго словы цытуе ў твітары вядучы мясцовай радыёстанцыі «702» Клемент Маньятэла, у інтэрв'ю якому міністр сказаў, што калі зброю пагрузілі на судна, якое накіроўвалася ў Расію з Паўднёвай Афрыкі, то гэта было незаконна і непрымальна.

У чацвер пасол ЗША ў ПАР Рубен Брыджэці абвінаваціў улады краіны ў пастаўках зброі і боепрыпасаў у Расію, якія ажыццяўляліся, нягледзячы на дэклараваны нейтралітэт у вайне супраць Украіны.

«Мы заўважылі знаходжанне расійскага грузавога судна Lady R у Сайманстаўне з 6 да 8 снежня 2022 года, — цытуе пасла агенцтва Reuters. — Мы ўпэўненыя, што яно разгрузіла зброю і боепрыпасы, калі вярнулася ў Расію».

Офіс прэзідэнта ПАР Сірыла Рамафоса на гэта адказаў, што знаходжанне расійскага судна ў порце Паўднёвай Афрыкі ні для кога не было сакрэтам, аб прычынах яго заходу ў порт выказваліся розныя здагадкі, але ніякіх канкрэтных фактаў прадстаўлена не было. У выніку ўлады ПАР прынялі рашэнне правесці незалежнае расследаванне.

Nashaniva.com