Украіна ўвяла санкцыі супраць 16 беларускіх прадпрыемстваў і адной прафсаюзнай ячэйкі

Украіна ўвяла санкцыі супраць 176 фізічных асоб і 200 расійскіх і беларускіх абаронных прадпрыемстваў, спісы якіх апублікавала прэс-служба прэзідэнта Украіны. З Беларусі пад гэтыя санкцыі трапілі 16 прадпрыемстваў і чамусьці адна першасная ячэйка афіцыйнага прафсаюза.

12.05.2023 / 23:17

Адно з прадпрыемстваў, якое патрапіла пад санкцыі — гомельскі «Гомсельмаш». Фота: gomselmash.by

Беларуская частка спісу падсанкцыйных прадпрыемстваў наступная:

Санкцыі ўведзеныя тэрмінам на 10 гадоў.

Раней, у студзені 2023 года, Украіна ўжо ўводзіла санкцыі, абмежаванні па якіх закранулі «Беларуськалій», «Беларускую чыгунку», «Гомельскі хімічны завод», «Белгазпрамбанк» і іншыя буйныя кампаніі.

Акрамя таго, сёння Украіна выйшла з Мемарандума аб супрацоўніцтве ў ахове дзяржаўных межаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны, падпісанага ў 1994 годзе.

Чытайце таксама:

Польшча дабіваецца, каб у новы санкцыйны пакет ЕС уключылі забарону на рэгістрацыю транспартных фірмаў з Беларусі і Расіі

«Я з нецярпеннем чакаю вашага асабістага ўдзелу». Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла атрыманне ім запрашэння на саміт ад генсака ААН

Еўрасаюз прапанаваў спыніць пастаўкі расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Германію і Польшчу

Nashaniva.com