Пара з Гродна пераехала ў Польшчу і зарабляе грошы здымкамі фільмаў для дарослых

Лера і Андрэй вядуць сумесны бізнэс ужо тры гады. У мінулым годзе яны пераехалі ў Польшчу, дзе гэты занятак легальны. Маладыя людзі шчыра распавялі пра тое, як іх дзейнасць успрымаюць знаёмыя, пра заробкі і асаблівасці працы.

13.05.2023 / 18:34

Андрэй і Лера пасчас інтэрв'ю. Скрыншот выпуску ютуб-канала «Беларусы могуць»

З героямі знаёміць новы выпуск ютуб-канала «Беларусы могуць».

Андрэй заўважае, што на пытанне, кім працуе, адказвае, што ў IT. Лера не саромеецца прызнацца сваім равеснікам, як зарабляе на жыццё. Але ў прынцыпе, усе новыя знаёмствы ў пары нейкім чынам звязаныя са сферай вырабу фільмаў для дарослых.

Акрамя здымак уласных ролікаў, Андрэй займаецца прадакшнам, вядзеннем пэўных пляцовак, прасоўваннем сябе і сваёй жонкі.

Хлопец азначае, што ў гэтым бізнэсе ўжо каля шасці гадоў. Лера — каля трох.

Па ўспамінах дзяўчыны, ёй з падлеткавага ўзросту была цікавая тэма порна і вэб-кам.

«У мяне было шмат розных фотасесій. У тым ліку ню. Я заўсёды любіла і люблю сваё цела. Мне падабалася яго паказваць, яго фатаграфаваць, здымаць відэа. У выніку, кім хацела, тым і стала», — гаворыць дзяўчына.

Яна прыгадвае, што пазнаёмілася з Андрэем выпадкова. Яна вучылася на цырульніка і ёй патрэбныя былі мадэлі для практыкі. І яна іх шукала ў Дайвінчыку (праграма-робат, якая працуе на платформах знаёмстваў). Там яны і пазнаёміліся. Некалькі разоў сустрэліся.

«Праз некалькі дзён, бо і яму, і мне гэта цікава, на гэтую тэму пачаліся размовы. Мы вырашылі паспрабаваць», — дзеліцца ўспамінамі Лера.

Першыя здымкі адбываліся на тэлефон і здымалі выключна для сябе. Пазней пара выехала ў Іспанію, дзе і апублікавала першае відэа ў інтэрнэце. Цяпер маладыя людзі жывуць у Польшчы.

Андрэй адзначае, што сфера порна — гэта далёка не лёгкія грошы: «Некаторыя лічаць, што зняў відэа на тэлефон, выклаў і зарабіў мільёны, то гэта так не працуе. Каб на гэтым зарабляць грошы, трэба рэальна працаваць. Але тут добра тое, што, чым больш сіл укладзеш, тым большую аддачу атрымаеш.

Каб у цябе быў нармальны заробак, ты павінен працаваць як на нармальнай працы, а не дзве гадзіны на тыдзень, як некаторыя, хто прыходзіць у гэтую сферу. Трэба займацца прасоўваннем, рыхтавацца да здымак. Нават сам працэс павінен быць з улікам таго, як гэта выглядае на камеру».

Па словах Андрэя, калі яны самі здымаюць відэа для спецыяльных платформаў, то адзін ролік прыносіць каля 50-100 долараў у першы месяц. Далей ён будзе даваць пасіўны даход. Сітуацыя падобная на ютуб. Відэа можа «стрэліць». У пары некалькі відэа набрала больш за мільён праглядаў.

Раней Лера працавала на OnlyFans. Адзін з данатаў склаў дзве з паловай тысячы долараў. «Але трэба да здымак вельмі адказна падыходзіць. Укладацца ў рэкламу», — адзначае дзяўчына.

Андрэй кажа, што ў яго няма рэўнасці да сваёй жонкі:

«Што такога ў тым, што нехта яе бачыць голай? Ёсць мадэлі ў прафесійным порна, у якіх ёсць муж, дзеці, а яна здымаецца. А муж чакае яе на пляцоўцы для здымак. Мы ж здымаемся толькі самі. Не мяняемся партнёрамі», — тлумачыць хлопец.

Па словах маладых людзей, яны не баяцца, што нехта са знаёмых убачыць іх ролікі. Лера заўважае, што яе мама ведае пра занятак дачкі.

«У мяне з ёй добрыя адносіны. Я ёй пастаянна ўсё расказвала. А вось пра свой занятак расказала не адразу. Але, як мне здаецца, яна здагадвалася. Таму што яна любіць сачыць за мной у сацыяльных сетках. Выпадкова яна знайшла маю працоўную сацыяльную сетку. І там былі дастаткова адкрытыя (у межах Instagram) здымкі. Калі я ёй расказала, яна нармальна паставілася».

Дзяўчына таксама запэўнівае, што ніколі ад знаёмых не чула нічога адмоўнага ў свой адрас: «Было нават такое, што ў Instagram з ананімных акаўнтаў пісалі, што са мной разам вучыліся, ты такая малайчына, жадаю поспехаў. Ведаю, што абмяркоўвалі паміж сабой».

Андрэй не разумее, чаму ў некаторых краінах працягвае існаваць забарона на здымкі порна.

«Знялі відэа. Усім ёсць 18 гадоў. Усё адбылося па ўзаемнай згодзе. Ні ў якім разе нельга быць п'яным, пад уздзеяннем наркотыкаў. Калі ты выгружаеш відэа, ты робіш дакументы, падпісваеш. Кожны акцёр фатаграфуецца з дакументамі. Чаму гэта забаронена? Гэта нікому не нясе шкоды.

Серыялы, фільмы паказваць, як забіваюць людзей, можна. Паказваць, як напіваюцца, можна. Сэкс — адразу ўсё квадрацікамі. Хаця, у прынцыпе, кожны чалавек займаецца сэксам. Магчыма, ёсць той, хто ім не займаецца (манахі, напрыклад).

Але ў цэлым гэта фізіялогія. У гэтым няма нічога ганебнага. Гэта спосаб размнажэння і спосаб задавальнення. Таму, на мой погляд, забараняць парнаграфію вельмі дзіўна. У Польшчы парнаграфія легальная. Забаронена распаўсюджваць для дзяцей і здымаць дзяцей», — выказваецца Андрэй.

Хлопец распавядае, што сярод порнаакцёраў шмат і беларусаў. Некаторыя з іх маюць звыш мільёна праглядаў.

«Нават у Польшчы вельмі шмат з Беларусі. Мы ведаем каля пяці пар. Ёсць рускамоўныя камʼюніці, дзе можна знайсці. Мы там знаёмімся ў рамках прадакшна.

Калі ўзяць рэйтынг аматарскага порна, то першыя пазіцыі займаюць рускамоўныя.

Калі ўзяць амерыканцаў, то ў іх нашмат горшая якасць. Яны не замарочваюцца са здымкамі. Але гэта, хутчэй, звязана з тым, што тыя, хто выкладвае ролікі, робяць гэта па прыколе. Нашыя ж людзі гэта робяць у разліку на заробак. «Бачу грошы — бачу шлях». Таму трэба павышаць якасць і старацца».

«Для нас порна — гэта цалкам бізнэс», — рэзюмуе Андрэй.

Чытайце яшчэ:

Порна ў розных краінах Еўропы: у чым адрозненне

На Netflix выходзіць новы дакументальны фільм пра гіганта порна-індустрыі Pornhub

Што парнаграфія робіць з дзіцячым мозгам і як зрабіць, каб яна не трапляла да падлеткаў

Антось Жупран