Брытанскі Vogue упершыню выпусціў нумар, напісаны шрыфтам Брайля
Брытанскі Vogue упершыню за сваю 107-гадовую гісторыю выпусціў нумар, напісаны шрыфтам Брайля. Часопіс за май пад назвай Reframing Fashion («Пераасэнсаванне моды») прысвечаны людзям з асаблівасцямі здароўя і іх творчай і прафесійнай дзейнасці.
13.05.2023 / 21:24
Героямі выпуску сталі актывістка Шынейд Берк, акторка Сэльму Блэр і іншыя зоркі мастацтва, спорту і моды. Значная частка выпуску прысвечана каранацыі Карла ІІІ.
Выпуск ёсць у фармаце аўдыя, яго можна паслухаць на сайце Voguе. Таксама нумар можна спампаваць на сайце і раздрукаваць на спецыяльнай прыладзе.
Чытайце таксама:
У Беларусі ўпершыню выпусцілі геаграфічныя карты для невідушчых ФОТЫ