БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Беларусь і Зімбабвэ дамовіліся супрацоўнічаць у касмічнай сферы

13.05.2023 / 23:26

Nashaniva.com

Нацыянальную акадэмію навук Беларусі наведала дэлегацыя ўстаноў адукацыі і навуковых арганізацый Зімбабвэ. Сярод іншага з беларускімі навукоўцамі дамоўлена аб супрацоўніцтве ў сферы развіцця касмічных тэхналогій, паведаміла прэс-служба НАНБ.

З зімбабвійскага боку перамовы вёў міністр вышэйшай і сярэдняй адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Амон Мурвіра, з беларускага — першы намеснік старшыні Прэзідыума НАНБ Сяргей Чыжык.

«Бакі вызначылі шэраг перспектыўных напрамкаў для далейшага супрацоўніцтва: касмічныя тэхналогіі, новыя матэрыялы, тэхналогіі і комплексы перапрацоўкі мінеральных сыравінных матэрыялаў і руд, аграпрамысловы комплекс, падрыхтоўка навуковых кадраў і інш.», — расказалі ў НАНБ.

Чыжык і Мурвіра дамовіліся падпісаць мемарандум аб намерах у найбліжэйшай перспектыве. 

Чытайце таксама:

Першая лэдзі Зімбабвэ — Лукашэнку: Вы не толькі бацька, вы — маці

Аксілія Мнангагва ў Мінску гаварыла словамі Наталлі Качанавай

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула