Аляксандр Лукашэнка не з’явіўся на ўрачыстасцях Дня сцяга, герба і гімна. Рэй там вёў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка

Учора ўвечары картэж Аляксандра Лукашэнкі дзве гадзіны знаходзіўся ў прэзідэнцкай спецбальніцы ў Ждановічах пад Мінскам.

14.05.2023 / 10:39

Аляксандр Лукашэнка адсутнічаў на цырымоніі Дня дзяржаўнага герба, сцяга і гімна 14 мая. Фота: БелТА

Зварот Аляксандра Лукашэнкі «з нагоды святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь» зачытаў Раман Галоўчанка.

З’яўленні Аляксандра Лукашэнкі на публіцы ад пачатку мая рэдкія, а на парадзе ў Маскве 9 мая ён не змог прайсці з іншымі кіраўнікамі дзяржаў некалькі соцень метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага саду, яго везлі асобна электрамабілем. Пасля гэтага ўвечары ён першы раз за час свайго кіравання не змог прачытаць прамову на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі, за яго гэта зрабіў міністр абароны Віктар Хрэнін.

Не выключана, што да хранічных праблем Лукашэнкі далучыўся нейкі вірус.

Тое, што прамову на ўрачыстасці даручылі агучыць Раману Галоўчанку, а не Наталлі Качанавай, Віктару ці Мікалаю Лукашэнкам — гэта можа быць індыкатар, каму перайшоў бы рэй кіравання ў выпадку адыходу Аляксандра Лукашэнкі сёння.

У колах наменклатуры лічаць, што ў Лукашэнкі вірус, таму што адначасова з ім захварэлі яшчэ некалькі набліжаных

Сёння лукашэнкаўцы адзначаюць «Дзень сцяга і герба». Пад імі яны маюць на ўвазе каланіяльныя сцяг і герб, прыдуманыя пры Сталіне. Гэтыя сімвалы, зрэшты, адлюстроўваюць каланіяльную, залежную ад Масквы сутнасць цяперашняга рэжыму.

Сапраўдныя беларускія сімвалы — Пагоня і бел-чырвоны-белы сцяг. «Пагоні» больш за 700 гадоў. А БЧБ узнік на яе аснове.

Чытайце таксама:

Сапраўдныя беларускія сімвалы: вось што трэба ведаць пра Пагоню і БЧБ

Як бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальным

Nashaniva.com