«Жоўтыя слівы» нечакана выдалі: Я лепш памру

Праўладны тэлеграм-канал, які распальвае варожасць да палітычных праціўнікаў і Еўропы ды публікуе відэа здзекаў з затрыманых людзей, на фоне навін пра стан здароўя Лукашэнкі апублікаваў дзіўны пост.

15.05.2023 / 08:22

«Я лепш памру… Чым буду кожны дзень бачыць бчб-перамогашальства і сапраўдныя еўрапейскія каштоўнасці», — напісаў аўтар канала «Жоўтыя слівы» ўчора ў 11 вечара.

Некаторыя іншыя праўладныя каналы пішуць, што, маўляў, Лукашэнка проста прастыў, не трэба нагнятаць.

«Колькі Лукашэнка правёў у адпачынку за ўсе гады?» — піша «Белорусский силовик», намякаючы на тое, што палітык мог захварэць праз стомленасць.

Апошні раз Аляксандр Лукашэнка з'яўляўся на публіцы 9 мая і меў хваравіты выгляд, не змог прайсці 300 метраў разам з іншымі кіраўнікамі краін. На ўрачыстасцях у Мінску ён упершыню не выступіў з прамовай. 14 мая на афіцыйных мерапрыемствах у гонар Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна ён зноў на людзях не з'явіўся, яго прамову зачытаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Учора ў Дзярждуме пацвердзілі інфармацыю аб праблемах са здароўем у Лукашэнкі.

Прэс-служба Лукашэнкі афіцыйна нічога не каментавала з гэтай нагоды, ствараючы бачнасць, што Лукашэнка падпісвае пэўныя дакументы.

Чытайце таксама:

Раман Галоўчанка: што вядома аб прэм'ер-міністру

Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала відэа зайца ля Палаца Незалежнасці. Што пра гэта кажуць народныя прыкметы?

Nashaniva.com