Прадстаўнік Кітая наведае Украіну 16-17 мая — Reuters
Спецпрадстаўнік Кітая Лі Хуэй наведае Украіну для абмеркавання «палітычнага ўрэгулявання» вайны. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ананімнага ўкраінскага чыноўніка.
15.05.2023 / 13:35
Па словах крыніцы агенцтва, Лі наведае Украіну ў аўторак і сераду. Дадатковую інфармацыю чыноўнік не прадставіў.
У Міністэрстве замежных спраў Кітая паведамілі, што падрабязнасці маршруту Лі будуць апублікаваныя пазней. Акрамя Украіны, дыпламат наведае Польшчу, Францыю і Германію.
Чытайце таксама:
Сі Цзіньпін правёў тэлефонныя перамовы з Зяленскім
Кітай упершыню прагаласаваў за рэзалюцыю, дзе Расія названая агрэсарам