У цэнтры Луганска прагрымеў выбух. Параненыя 5 чалавек, у тым ліку «кіраўнік МУС» «ЛНР»

Як паведаміў прызначаны Расіяй кіраўнік «ЛНР» Леанід Пасечнік, у цырульні на вуліцы Дзямехіна Луганска спрацавала выбуховае прыстасаванне.

15.05.2023 / 15:31

Так званы кіраўнік МУС «ЛНР» Ігар Карнет

ТАСС са спасылкай на экстранныя службы піша пра пяць параненых, трое з іх — у цяжкім стане.

Канал SHOT паведамляе, што выбухам паранены «кіраўнік МУС» «ЛНР» Ігар Карнет. Яго стан невядомы.

Nashaniva.com