Затрымалі мінскага відэографа — ГУБАЗіК сцвярджае, што на яго данеслі суседзі
Сілавікі вінавацяць мужчыну ў тым, што ён ладзіў дваровыя акцыі.
15.05.2023 / 17:36
Максім Хекала. Фота: яго старонка ва ўкантакце
Затрыманым аказаўся 28-гадовы Максім Хекала. Родам ён з Брэста, але пасля паехаў вучыцца ў Мінск і скончыў Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж у 2015 годзе.
Мужчына прафесійна займаецца стварэннем відэа і фотаздымкай — сярод яго кліентаў быў футбольны клуб «Крумкачы» (але хлопец там не працуе). Таксама Максім мае бізнэс па арэндзе касцюма панды для вечарын і іншых мерапрыемстваў, але час ад часу ладзіць з ім і дабрачынныя мерапрыемствы, да прыкладу, для дзіцячых дамоў.
Вядома, што Максіма затрымлівалі падчас «Марша адзінства» 6 верасня 2020 года. У відэа сілавікоў ён кажа, што пасля нібыта ладзіў «партызанскія» акцыі ў сваім двары і ваколіцах — вывешваў нацыянальныя сцягі і стужкі ў нацыянальных колерах. Калі верыць ГУБАЗіКу, на Максіма Хекалу данёс нехта з суседзяў.
Чытайце таксама:
Вось па чыім даносе затрымалі дырэктарку турыстычнага агенцтва «Віяполь»
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць