Пракуратура расказала, чаму прызналі «экстрэмісцкімі» паблікі «чайлдфры»

Нядаўна ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма рашэннем суда Савецкага раёна Мінска патрапілі тэлеграм-каналы «Антынаталізм, чайлдфры, чайлдхэйтэры etc» і «Чайлдфры», суполка «Чайлдфры. Эліта грамадства» ў фэйсбуку, паблік «Чайлдфры» ва «УКантакце» і акаўнт «Чайлдфры» ў інстаграме. Як паведамілі ў пракуратуры, такое рашэнне прынята па іх заяве.

15.05.2023 / 20:42

У такіх пабліках нараджэнне і выхаванне дзяцей нібыта прадстаўленыя як «негатыўныя з'явы», паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры.

«Інфармацыйная прадукцыя названых рэсурсаў накіраваная на распальванне варожасці ў дачыненні да дзіцячага насельніцтва і бацькоў, заклікае да штучнага перапынення цяжарнасці, Публічна дэманструе цынічныя і жорсткія спосабы абыходжання з дзецьмі. Нараджэнне і выхаванне дзяцей на дадзеных рэсурсах падаюцца як негатыўныя з'явы», — сцвярджаюць у ведамстве.

Прыхільнікаў ідэалогіі «чайлдфры», то-бок свядомага нежадання мець дзяцей, падчас свайго сакавіцкага паслання Нацыянальнаму сходу запатрабаваў абвясціць па-за законам Аляксандр Лукашэнка. Пасля гэта падхапілі драбнейшыя чыноўнікі і прапагандысты. Заява пракуратуры і наступнае рашэнне падкантрольнага ўладам суда відавочна наступствы гэтай кампаніі.

Чытайце таксама:

 Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсць геі на самых высокіх узроўнях і яны «залатыя людзі»

Лукашэнка заклікаў ксяндзоў мець дзяцей

Качанава: Я не падтрымліваю рух «чайлдфры», мяне выхоўвалі іначай

Nashaniva.com