Віктара Бабарыку нідзе не могуць знайсці — штаб
Месцазнаходжанне і стан Віктара Бабарыкі дагэтуль невядомыя. Ніводная з устаноў сістэмы Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, уключаючы падведамасныя бальніцы, не можа ўзяць на сябе адказнасць і пацвердзіць, што Віктар знаходзіцца ў іх, паведамляе тэлеграм-канал экс-банкіра і прэтэндэнта ў прэзідэнты.
16.05.2023 / 13:19
Віктара Бабарыку арыштавалі разам з сынам Эдуардам 18 чэрвеня 2020 года, калі яны везлі ў ЦВК сабраныя подпісы. 6 ліпеня 2022 года Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў калоніі. Суд над яго сынам пачнецца 22 мая.
Сёння адвакаты зноў паедуць у папраўчую калонію нумар 1 горада Наваполацк, дзе фармальна адбывае пакаранне Віктар Бабарыка, для атрымання інфармацыі.
Сваякі працягнуць дамагацца асабістага прыёму ў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.
Тры тыдні таму стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу ў ноч з 24 на 25 красавіка — далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядомае.
У пятніцу з'явілася інфармацыя ад праваабаронцаў, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пасля — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску.
Чытайце таксама:
Віктара Бабарыку маглі перавесці ў бальніцу мінскага СІЗА — што гэта кажа пра яго здароўе?
Еўрапарламент заклікаў вызваліць Віктара Бабарыку
Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі