Анатоль Ярмоленка праспяваў з расійскім прапагандыстам песню беларускага нацыяналіста ВІДЭА
У сеціве з'явілася відэа незвычайнага дуэта: народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі і расійскага тэлевядучага Эрнэста Мацкявічуса.
16.05.2023 / 15:59
Эрнэст Мацкявічус і Анатоль Ярмоленка. Кадр з відэа
Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка праспяваў дуэтам з вядучым праграмы «Вести» на канале «Расія-1» Эрнэстам Мацкявічусам, заўважыла «Камсамолка».
Яны спявалі акапэла знакамітую песню «Аксамітны вечар» беларускага барда Сержука Сокалава-Воюша, які шмат гадоў жыве ў ЗША.
54-гадовы Эрнэст, які нарадзіўся ў Вільні, старанна выводзіць сваю партыю, атрымліваецца ў яго выдатна, ледзь чуецца невялікі акцэнт.
«Выдатна, калі песні на пявучай беларускай западаюць у душу. Заўсёды рады дапамагчы ў вымаўленні … у Эрнэста Мацкявічуса выдатны музычны слых», — адзначыў у подпісе да відэа Ярмоленка.
Прыхільнікі галоўнага «сябра» з гэтым цалкам згодныя: гэтая публікацыя працягвае атрымліваць лайкі-сэрцайкі.
Чытайце таксама:
Сокалава-Воюша не пазнаць. Што стала са знаным бардам 1980-х?
Спявачка Алеся стала бабуляй, а Анатоль Ярмоленка — прадзядулем
Анатоль Ярмоленка запісаў песню з падтэкстам: «Устал ходить по струнке и бояться» ВІДЭА