У Нідэрландах кот учыніў патоп у ратушы. Шкода ацэньваецца ў 20 тысяч еўра

У нядаўна адрамантаваную ратушу Дакум у Нідэрландах прабраўся кот. Нейкім чынам жывёліна адкруціла кран, што прывяло да падтаплення цэлага крыла будынка. Вада праз падлогу пратачылася нават у зону паркінга.

16.05.2023 / 16:58

Пра тое, што да патопу датычная жывёліна, сведчыла поўсць, якую знайшлі на адным з крэслаў. Імаверна, на ім кот спаў.

Цяпер левае крыло ратушы зноў чакае рамонт. Фінансавыя наступствы да канца пакуль не вядомыя, але папярэдне шкоду ацанілі ў 20 тысяч еўра.

Чытайце таксама:

Беларусь атакуюць мошкі. Вядомы хімік распавёў, як ад іх ратавацца

На Гомельшчыне заўважылі вельмі рэдкую для Беларусі птушку

Колькасць заражэнняў клешчавым энцэфалітам узрасла ў Беларусі больш чым у два разы

Nashaniva.com