У Чашніках жанчыну асудзілі за бела-чырвона-белы торт у «Аднакласніках»

2 мая суд Чашніцкага раёна аштрафаваў мясцовую жыхарку на 1850 рублёў за фота бела-чырвона-белага торта ў сацсетцы «Аднакласнікі». Гэта вынікае з пастановы, апублікаванай у банку судовых рашэнняў, заўважыла «Медыязона».

16.05.2023 / 22:14

Фота ілюстрацыйнае

На старонцы жанчыны знайшлі фота бела-чырвона-белага торта з гербам «Пагоня» і здымкі людзей з бела-чырвона-белым сцягам.

Раённы суд стандартна для лукашэнкаўскага «правасуддзя» праштампаваў, што праз публікацыю фатаграфій мясцовая жыхарка нібыта прыняла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Чытайце таксама:

У Гродне затрымалі начальніцу аднаго з аддзелаў Прыёрбанка

На «ліквідаванага» выдаўца Змітра Коласа павесілі судовыя выдаткі за працэс, ініцыяваны Мінінфармам

«У яго няма ніякай агрэсіі да рэжыму». Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, расказаў пра яго

Nashaniva.com