Экс-прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі асудзілі на год турмы
Апеляцыйны суд Парыжа ў сераду пакінуў у сіле прысуд былому прэзідэнту Францыі Нікаля Сарказі па справе аб гандлі ўплывам. Пра гэта паведаміла Agence France-Presse.
17.05.2023 / 10:49
Нікаля Сарказі. Фота: AP
Паводле інфармацыі агенцтва, палітыку прызначылі адзін год рэальнага турэмнага зняволення і два гады пазбаўлення волі ўмоўна.
У верасні 2021 года суд Парыжа прызнаў 23-га прэзідэнта Францыі вінаватым у незаконным фінансаванні выбарчай кампаніі і прысудзіў яго да аднаго года пазбаўлення волі. Сарказі меўся адбываць тэрмін па-за турмой і з электронным бранзалетам.
Суд прызнаў, што Сарказі падчас перадвыбарнай кампаніі ў 2007 годзе перавысіў ліміт выдаткаў, усталяваны законам. Згодна з заявай суда, Сарказі працягваў праводзіць мітынгі, калі патраціў больш за 42 мільёны еўра замест дапушчальных 22 мільёнаў еўра.
У сакавіку 2021 года Сарказі быў асуджаны да трох гадоў турэмнага тэрміну паводле абвінавачання ў карупцыі і гандлі ўплывам. Тады паведамлялася, што ён павінен адбыць год у турме, а два ўмоўна.