«Пярэднія цыцкі прыгожыя, а заднія — не». У краіне праходзіць кастынг сярод кароў, найлепшая паедзе заваёўваць сталіцу
«Гарачыя дні зараз і ў племянных гаспадарках Беларусі — там праходзіць кастынг. Перадавікі селекцыйнай справы рыхтуюцца да традыцыйнага конкурсу прыгажосці сярод кароў — выставы «Белагра», паведамляе СТБ.
17.05.2023 / 14:00
На агракамбінаце «Зара» прайшоў кастынг сярод кароў прадпрыемства. Скрын відэа
Падчас адборачных тураў у рэгіёнах спецыялістам даводзіцца адглядаць сотні прэтэндэнтак. Выбраць галоўную красуню не так проста, распавядаюць карэспандэнты.
На агракамбінаце «Зара» выбралі дзвюх кароў: адна Афрадыта, другая — Венера. Яны пераможцы магілёўскага тура.
Каб выбраць найлепшых, спецыялісты племпрадпрыемства толькі ў гэтай гаспадарцы правялі кастынг сярод шасці сотняў кароў — то ногі кароткія, то вымя не той формы.
«Пярэднія цыцкі прыгожыя, а заднія — не. Заднія збліжаныя, не пойдзе на выставу, давайце наступную», — аглядаюць прэтэндэнтак на ферме.
Спачатку выбіраюць супрацоўнікі фермы, але гэта не канчаткова — потым яшчэ ідзе адбор.
Кароў чакае мноства «СПА-працэдур», «педыкюр, манікюр — усё, што належыць да выставы».
Але Венера і Афрадыта — не толькі прыгажуні. У дзень яны даюць больш за 40 літраў малака, у год — больш за 10 тысяч. Гэта амаль у два разы больш, чым звычайныя каровы, распавядаюць спецыялісты прадпрыемства.
Венеру і Афрадыту можна пабачыць 7 чэрвеня на выставе «Белагра».
Чытайце таксама:
У Дзярждуме РФ прапанавалі адпраўляць бадзяжных сабак на вайну