Якія беларускія бары і кавярні ёсць у Вільні 

Куды схадзіць у Вільні паесці і выпіць? Зрабілі падборку кафэ і бараў з беларускім капіталам.

20.05.2023 / 12:38

«Карчма 1863»

На пачатку года былы акцёр РТБД Ілья Ясінскі разам з паплечнікамі адкрыў у цэнтры Вільні Karčma 1863.

Ва ўстанове беларускі не толькі ўласнік, але і персанал. Будынак, дзе месціцца карчма, мае важную для беларусаў гісторыю. Менавіта тут збіраліся паўстанцы напярэдадні падзей 1863 года. У гэтым будынку ў XIX стагоддзі быў адзін з першых гатэляў у Літве.

Установа знаходзіцца па адрасе вул. Бокшта, 2 (Bokšto, 2). Карчма працуе з 11 да 23 гадзін.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Карчма 1863 у Вільні | Karčma 1863 u Vilni (@karcma_1863)

Тут падаюць дранікі на розны густ, бульбяныя шарыкі з сырам, тварожныя палачкі, цёплую салату.

Lagom Vilnius

Годам раней сваю кавярню ў Вільні адкрыў беларус Сяргей, які раней працаваў ва ўстанове, дзе часта снедалі Максім Знак і Марыя Калеснікава.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Lagom Bistro (@lagomvilnius)

Бістро знаходзіцца па адрасе Усіх Святых, 7 (літ. Visų Šventųjų g. 7). На летні перыяд у кафэ ёсць свая летняя тэраса ў невялічкім скверыку побач з самой установай.

У бістро прапануюць розныя сняданкі, сандвічы, супы.

Kitchencoffee

Яшчэ адна ўстанова, якую трымаюць беларусы, завецца Kitchencoffee. Гэтая кавярня знаходзіцца за 4—5 хвілін хады ад «Карчмы 1863». Дакладны адрас: вул. Святога Міхаіла, 4 (літ. Šv. Mykolo g. 4).

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Belarusian Coffee Roasters (@kitchencoffee.vilnius)

Кавярня працуе штодня з 09:00 да 20:00. Кухня — да 17 гадзін. У Kitchencoffee таксама ёсць столікі, якія стаяць на вузкім пешаходным завулку старой Вільні.

Justapasta

У красавіку бягучага года ў Вільні з'явілася яшчэ адна ўстанова, да адкрыцця якой спрычыніліся беларусы. Кафэ з сучаснай італьянскай кухняй знаходзіцца на вуліцы Нямецкай, 20 (літ. Vokiečių g. 20).

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Justa pasta (@justapasta.vilnius)

Пакаштаваць дамашнюю пасту і выпіць віна ў ім можна з серады па нядзелю.

Pahonia

У канцы 2021 года ў Вільні адкрыўся бар «Пагоня». Знаходзіцца ён па адрасе праспект Гедыміна, 27 (літ. Gedimino pr. 27).

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от BarPahonia (@barpahonia)

Адна з адметнасцей бара — у ім праводзяць канцэрты і імпрэзы. І падаюць бэчэбэ-шоты.

Бар пачынае працу з 17 гадзін вечара. У пятніцу і суботу працуе да 3-й ночы, а ў астатнія дні бар адчынены да поўначы.

Cat Cafe

Кавярня з коцікамі, у адрозненне ад названых вышэй, з'явілася не пасля 2020 года, калі беларусы пачалі масава з'язджаць з краіны, а значна раней. Гэтая ўстанова з беларускім капіталам адкрылася ў 2014 годзе. 

Знаходзіцца яна па адрасе праспект Гедыміна, 5 (літ. Gedimino pr. 5). 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Cat Cafe Gedimino pr.5 (@catcafevilnius)

Апроч традыцыйных супрацоўнікаў, персанал кафэ налічвае 15 катоў. Гадзіны працы — з панядзелка па суботу з 11:00 да 22:00. У нядзелю — з 11:00 да 20:00.

У меню можна знайсці і малочныя кактэйлі, і салаты, і іншыя стравы і дэсерты.

Чытайце таксама: 

Беларусы адкрылі ў Вільні карчму ў доме, дзе Каліноўскі збіраўся з паўстанцамі

«У Мінску ў нас часта снедалі Знак і Калеснікава». Як беларус адкрыў кафэ ў Вільні

Nashaniva.com