Полк Каліноўскага пацвердзіў гібель аднаго свайго байца, чацвёра зніклі без вестак
Полк Каліноўскага выступіў з афіцыйным паведамленнем у сувязі са стратамі ва ўласных шэрагах у выніку правядзення аперацыі пад Бахмутам.
17.05.2023 / 17:12
Фота ілюстрацыйнае
Паводле паведамлення прэс-службы палка, падчас правядзення аперацыі ў Бахмуце адзін ваяр загінуў, а чацвёра лічацца зніклымі без вестак, але дакладна не ў палоне.
Падрабязнасці таго, што адбылося, полк Каліноўскага пакуль што не раскрывае, не называе і прозвішчы байцоў. Пры гэтым запэўнівае, што з іх сваякамі знаходзіцца ў кантакце.
Акрамя таго, некалькі байцоў палка Каліноўскага атрымалі раненні, іх жыццю, як сцвярджаецца, нічога не пагражае.
Чытайце таксама:
Беларускія падраздзяленні панеслі цяжкія страты пад Бахмутам. Некалькі чалавек загінула