Нацбанк выпусціў залатую інвестыцыйную манету. Яе намінал 50 рублёў, але будзе прадавацца будзе за 1530 рублёў

Галоўная фінансавая ўстанова краіны выпускае з 18 мая ў абарачэнне залатую зліткавую (інвестыцыйную) манету «Славянка» 2023 года выпуску наміналам 50 рублёў.

18.05.2023 / 09:35

Яе маса 7,78 г, дыяметр 21,87 мм, проба сплаву 999,9, тыраж 5 000 штук, паведамляе Нацбанк.

Манета адчаканена на Казахстанскіі манетным двары.

Кошт манеты трэцяга выпуску пры продажы банкам вызначаны ў 1531,03 рубля, пры продажы юрыдычным асобам і фізічным асобам — 1560,2 рубля, а кошт куплі манеты — 1443,55 рубля.

Nashaniva.com