Мінадукацыі назвала фэйкам інфармацыю аб працы над памылкамі ЦЭ

Інфармацыя аб правядзенні работы над памылкамі пасля цэнтралізаванага экзамена з'яўляецца фэйкам. Пра гэта сказана ў тэлеграм-канале Міністэрства адукацыі.

18.05.2023 / 15:15

«У сацыяльных сетках распаўсюджваецца інфармацыя аб правядзенні працы над памылкамі пасля ЦЭ. Гэта фэйк. Правядзення працы над памылкамі не прадугледжана», — гаворыцца ў паведамленні.

Ведамства нагадвае, што правілы атэстацыі зацверджаныя 11 ліпеня 2023 года пастановай №184. У атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі выстаўляецца выніковая адзнака па прадмеце, якая з'яўляецца сярэднім арыфметычным гадавой адзнакі і адзнакі, атрыманай на ЦЭ.

ЦЭ 11-класнікі ўпершыню здавалі 14 мая. Гэта была мова на выбар: беларуская ці руская. 21 мая будзе другі ЦЭ.

Чытайце таксама:

Прызначаны даты цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе

Скарацілі тэрміны рэгістрацыі на ЦТ

«Усе пакуль стаіліся і чакаюць». Сем'і адзінаццацікласнікаў — аб зменах ва ўступнай кампаніі

Nashaniva.com