Адзін з аўтараў «Уральскіх пельменяў» загінуў на вайне ва Украіне

Цырымонія развітання з Ігарам Істоміным адбылася ў Екацярынбургу.

18.05.2023 / 16:12

У маі 2022 года ён пайшоў добраахвотнікам у расійскае войска і загінуў яшчэ мінулым летам. Сваякі даведаліся пра смерць Істоміна толькі праз паўгода, цягам якіх лічылі яго зніклым без вестак і спадзяваліся, што ён знойдзецца жывым.

Экспертыза ДНК паказала, што Ігар Істомін загінуў каля года таму.

Чытайце таксама:

Страты Расіі ў вайне супраць Украіны перавалілі за 200 тысяч забітымі — Генштаб УСУ

Эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай адправілі з Беларусі ў Расію

У Расіі прыдумалі, як «мінімізаваць» дэмаграфічныя страты краіны ў вайне. Рашэнне крэатыўнае

Nashaniva.com