У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі
«Вандруй. Адчуй. Натхняйся» — акцыя пад такой назвай будзе праходзіць па ўсёй Беларусі з 5 па 11 чэрвеня 2023 года. Удзельнічаць будуць музеі, культурныя цэнтры, установы адукацыі, аграсядзібы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі — агулам каля 800 розных аб’ектаў. Так што выбар сапраўды вялікі, піша Budzma.org.
18.05.2023 / 22:15
Палац Храптовічаў у Шчорсах. Фота ілюстрацыйнае
У перыяд акцыі аб’екты па ўсёй Беларусі прапануюць наведвальнікам:
- бясплатныя экскурсіі і квэсты;
- дні адчыненых дзвярэй;
- майстар-класы;
- дэгустацыі страў нацыянальнай кухні;
- прэзентацыі паслуг і спецыяльныя прапановы.
Удзельнікі акцыі абяцаюць безліч разнастайных мерапрыемстваў. Вось толькі некаторыя, што падаліся цікавымі і якія варта па магчымасці наведаць
5 чэрвеня «Музей-сядзіба Пружанскі палацык» ладзіць бясплатную экскурсію (г. Пружаны, вул. Савецкая, д. 50);
з 5-га па 10-га чэрвеня Пінскі кафедральны касцёл запрашае на бясплатную экскурсію па былым манастыры францысканцаў (г. Пінск, вул. Леніна, 16);
6-га чэрвеня — бясплатны ўваход у музей і зборная бясплатная экскурсія ў Доме-музеі Марка Шагала з 11.00 да 12.00. А таксама — бясплатны ўваход у музей і зборная бясплатная экскурсія ў Арт-цэнтры Марка Шагала з 14.00 да 15.00;
з 6-га па 9-га чэрвеня «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» запрашае на бясплатныя экскурсіі;
6-га і 7-га чэрвеня можна наведаць экспазіцыю Паўночнай вежы Гальшанскага замка;
7-га чэрвеня можна бясплатна наведаць экскурсію па палацавым комплексе ў Ружанах (г.п. Ружаны, вул. Урбановіча, 15а) альбо наведаць «Музей беларускага Палесся» (г. Пінск, пл. Леніна, 22).
Арганізатары акцыі — Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме.
Чытайце таксама:
Нацбанк запусціў сайт Музея грошай. Там ёсць анлайн-туры
У Беларусі адкрылі палац Булгакаў пасля рэстаўрацыі, якая доўжылася 14 гадоў