У Беларусі 28 новых палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі амаль тры дзясяткі чалавек.
19.05.2023 / 13:38
Гэта Мікіта Найдзёнаў, Настасся Дулгеру, Дзмітрый Міцкевіч, Алена Міцкевіч, Уладзіслаў Дуброўскі, Ігар Буднік, Сяргей Дзешчыц, Дзяніс Нядбайнік, Ігар Сабалеўскі, Святлана Сабалеўская, Паліна Пачапская, Вольга Колас, Паліна Савіч, Марыя Некрашэвіч, Таццяна Некрашэвіч, Злата Філіпенка, Ганна Гузава, Ірына Савіч, Святлана Касінская, Мар'яна Хадасевіч, Валерыя Баяровіч, Дзмітрый Баяровіч, Віталь Прынеслік, Уладзіслаў Адамушка, Вольга Мацкевіч, Юрый Брэйва, Таццяна Радчанка, Аляксандр Захожаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна прачытаць тут.
Агульная колькасць палітвязняў зноў перавысіла лічбу 1500 чалавек, цяпер іх 1525. Але гэта выпадкі, пра якія вядома праваабаронцам, таму насамрэч іх у некалькі разоў болей.